Класіфікатар сыравіны і прадукцыі камбікормавай прамысловасці

Інфармацыйны даведнік для прадпрыемстваў і арганізацый, якія займаюцца пытаннямі кармлення жывёл і вытворчасцю камбікормавай прадукцыі, у якім змяшчаюцца:
  • звесткі аб асартыменце камбікормавай прадукцыі;
  • патрабаванні тэхнічных нарматыўных актаў да якасці камбікормавай прадукцыі;
  • інфармацыя для разліку рэцэптаў камбікормавай прадукцыі і забеспячэння збалансаванага   кармлення жывёл;
  • аптымальныя навукова-абгрунтаваныя нормы ўводу кармоў і кармавых дабавак у камбікармы;
  • раздзел даведачнай інфармацыі і рэкамендацый, складзены на падставе навуковых ведаў і інавацый, а таксама дадатковых звестак ад вытворцаў кармоў і кармавых дабавак, унесеных у Класіфікатар.

Вядзенне класіфікатара і ўнясенне змяненняў і  дапаўненняў у класіфікатар ажыццяўляюцца  філіялам "ЦНДЛ" дзяржаўнай хлебнай інспекцыі на падставе

Палажэння аб парадку вядзення класіфікатара сыравіны і прадукцыі камбiкормавай прамысловасці.

Цяпер дзейнічае "Класіфікатар сыравіны і прадукцыі камбікормавай прамысловасці" выдання 2021 года
 
Для звесткі прадстаўлены тытульныя лісты Класіфікатара і дзеючага дадатку да яго:
 
 

Пералікі дакументаў, неабходных для занясення новай прадукцыі ў Класіфікатар

(для скачання)

Пералік № 1 дакументаў для ўнясення ў Класіфікатар кармоў беларускай (расійскай) вытворчасці.

Пералік № 2 дакументаў для ўнясення ў Класіфікатар кармоў замежнай вытворчасці

Пералік № 3
дакументаў для ўнясення ў Класіфікатар кармавых груп

Заяўка на ўнясенне кармоў і кармавых дабавак у Класіфікатар

Заяўкі на набыццё "Класіфікатара сыравіны і прадукцыі камбікормавай прамысловасці", 2-е выданне, 2021 года прымаюцца ў Рэспубліканскай установе "Дзяржаўная хлебная інспекцыя" (бухгалтэрыя).

Заяўкі на набыццё копій дапаўненняў прымаюцца ў філіяле "ЦНДЛ" Дзяржаўнай хлебнай інспекцыі па факсе 8 07116 57073 i па email info.cnil@yandex.by

Кансультацыі па пытаннях унясення прадуктаў у Класіфікатар па тэлефонах:
+375 29 3733524, +375 1776 56454

[an error occurred while processing the directive]