Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканская установа
«Дзяржаўная хлебная інспекцыя»
Нагляд у галіне забеспячэння якасці збожжа, мукі, круп, камбікармоў. Выдача сертыфікатаў якасці.
Паштовы адрас:
220004, Рэспубліка Беларусь,
г. Мінск,
праспект Пераможцаў, 23/3 к.803
Рэжым працы:
панядзелак–пятніца
з 8.30 да 17.00
Абед з 13:00 да 13.30
Электронная пошта:
Папярэдняя кансультацыя па пытаннях дзейнасці ўстановы па тэлефоне:
+375 17 363-23-07+375 17 396-64-83
Задачы і функцыі
Рэспубліканская ўстанова "Дзяржаўная хлебная інспекцыя":
Ажыццяўляе нагляд у галіне забеспячэння якасці збожжа, мукі, круп, камбікармоў, якія належаць арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія займаюцца іх вытворчасцю і (або) захоўваннем, перапрацоўкай, расфасоўкай (акрамя арганізацый гандлю і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем гэтымі таварамі), а таксама нагляд за якасцю збожжа, мукі, круп, хлебабулачных і макаронных вырабаў, якія паступаюць па імпарце, і збожжа, мукі, круп, якія адгружаюцца на экспарт.
Падстава:
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2004 года нумар 79 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб наглядзе ў галіне забеспячэння якасці збожжа, мукі, круп, камбікармоў".
Азнаёміцца з дакументам
Упаўнаважана на ажыццяўленне нагляду ў галіне забеспячэння якасці збожжа, мукі, круп, камбікармоў.
Падстава:
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 года нумар 131 "Аб органах, упаўнаважаных на ажыццяўленне кантролю (нагляду)".
Азнаёміцца з дакументам
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2012 г. № 1105 "Аб зацвярджэнні пераліку мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага характару)".
Азнаёміцца з дакументам
Выдае сертыфікаты якасці на зерне, муку, крупы і макаронныя вырабы, якія імпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь і пастаўляюцца на экспарт.
Падстава:
Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 года нумар 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".
Азнаёміцца з дакументам
Ажыццяўляе закладку дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву збожжа і хлебапрадуктаў.
Падстава:
Інструкцыя аб парадку і ўмовах закладкі, захоўвання і выпуску хлебапрадуктаў дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, зацверджанай пастановай Міністэрства па Надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2008 года нумар 72 дсп.
Ажыццяўляе мерапрыемствы тэхнічнага, тэхналагічнага, паверачнага характару.
Падстава:
Пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь нумар 47 ад 10 лістапада 2020 года Аб парадку ажыццяўлення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару.
Азнаёміцца з дакументам
Для вырашэння пастаўленых задач спецыялісты Дзяржаўнай хлебнай інспекцыі:
Праводзяць інспектаванне якасці кожнай партыі падкантрольных тавараў: адбіраюць пробы і ажыццяўляюць вызначэнне якасці збожжа, мукі, круп, макаронных і хлебабулачных вырабаў, па выніках гэтага вызначэння выдаюць пратаколы выпрабаванняў, сертыфікаты якасці.
Вызначаюць якасць збожжа, мукі, круп, якія закладваюцца ў дзяржаўны рэзерв.
Кантралююць тэрміны захоўвання гатовай прадукцыі.
Аказваюць паслугі Міністэрству Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь па выпрабаваннях узораў нарказмяшчальных культур.
Ажыццяўляюць нагляд за выкананнем арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі патрабаванняў ТНПА пры вытворчасці і (або) захоўванні, перапрацоўцы, расфасоўцы, імпарце і экспарце падкантрольных Установе тавараў.
Разглядаюць на хлебапрыёмных і збожжаперапрацоўчых прадпрыемствах змяншэнне масы збожжа, мукі, крупы, камбікармоў па Актах зачысткі на зрасходаваныя або праінвентарызаваныя партыі; даюць заключэнні аб правільнасці спісання змяншэння.
Выдаюць рэкамендацыі аб магчымасці далейшага выкарыстання падкантрольных тавараў, калі яны па якасці не адпавядаюць патрабаванням ТНПА і кантралююць тэрміны іх выканання.
Праводзяць маніторынгі, мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў межах сваёй кампетэнцыі.
Праводзяць тлумачальную работу аб парадку выканання патрабаванняў заканадаўства, прымянення яго палажэнняў на практыцы.
Ажыццяўляюць нагляд за падрыхтоўкай і прыёмкай аб'ектаў матэрыяльна-тэхнічнай базы да прыёму збожжа новага ўраджаю.
Праводзяць абследаванне і аналіз якасці збожжа новага ўраджаю са складаннем яго тэхналагічных характарыстык.
У перыяд нарыхтоўкі вызначаюць па сярэднясутачных узорах якасць і правільнасць разлікаў за зерне, якое пастаўляецца ў дзяржаўныя рэсурсы.
Праводзяць прыёмку збожжа дзяржаўных рэсурсаў па пераводзе яго ва ўстойлівы да захоўвання стан.
Выяўляюць прычыны псуты, пагаршэння якасці і страт збожжа і прадуктаў яго перапрацоўкі, выдаюць рэкамендацый па іх устараненню.
Праводзяць ацэнку (пацвярджэнне) адпаведнасці збожжа, кармоў (у тым ліку камбікармоў), кармавых дабавак, мукамольна-крупяной прадукцыі і іншых прадуктаў, у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі лабараторый ДМІ, патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, уключаючы выдачу і (або) рэгістрацыю дэклар адпаведнасці, сертыфікатаў адпаведнасці ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Праводзяць абеззаражанне, у тым ліку прафілактычнае, складскіх і вытворчых памяшканняў, транспартных сродкаў, абсталявання, будынкаў, збудаванняў ад шкоднікаў.
Праводзяць мерапрыемствы па абароне збожжа і прадуктаў яго перапрацоўкі ад шкоднікаў.
Праводзяць дэзінсекцыйныя, дэратызацыйныя і дэзінфекцыйныя працы.
Распрацоўваюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты на зерне, кармы, камбікармы, кармавыя дабаўкі, мукамольна-крупяную прадукцыю і іншыя прадукты.
Распрацоўваюць даведачныя матэрыялы, метадычныя рэкамендацыі, класіфікатар сыравіны і прадукцыі камбікормавай прамысловасці, а таксама ўносяць у іх змяненні.
Цэнтральная лабараторыя Дзяржаўнай хлебнай інспекцыі
Лабараторыя ўнесена ў Адзіны рэестр органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) Мытнага саюза.
Лабараторыя акедытавана ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, атэстат акрэдытацыі BY/112 1.0046 ад 05.08.2020.
Лабараторыя ўваходзіць у пералік лабараторый Рэспублікі Беларусь, надзеленых правамі выдачы дзяржаўным і судовым органам заключэнняў.
Падрабязней пра лабараторыю, выкананыя работы і паслугі глядзіце ў раздзеле пра лабараторыю:
Больш падрабязна пра лабараторыюНавіны ўстановы
16.04.2024
О фестивале «Славянский базар 2024» в Витебске Международный фестиваль искусств «Славянский базар» проводится уже более 30 лет и ни разу не отменялся – даже в период пандемии. В 2024 году он пройдет с 9 по 15 июля в городе Витебске...
29.01.2024
Добровольное медицинское страхование работников республиканского учреждения «Государственная хлебная инспекция» В соответствии с п. 18 Генеральногосоглашения между Правительством Республики Беларусь...
01.09.2023
Об анонсировании национального фильма «На другом берегу» Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь (далее - Минсельхозпрод) в целях анонсирования национального фильма «На другом берегу»...
_____________________________________________________________________________________________________________________________________ |
__________________________________________________________________________________________________________________________________
_______________________________________________________________________________________________________________________________